Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “Мы стрымалі актыўнасьць замежных грантадаўцаў”


Ул.інф.

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся сёньня ў Менску з групаю маладых людзей – ляўрэатаў і стыпэндыятаў спэцыяльных прэзыдэнцкіх фондаў. У ходзе сустрэчы Лукашэнка заявіў, што апошнім часам улады Беларусі “стрымалі актыўнасьць замежных грантадаўцаў, якія пад маркаю гуманітарнай дапамогі ажыцьцяўлялі ідэалягічную экспансію на Беларусь, арганізоўвалі выезд за мяжу нашых спэцыялістаў і фактычна выкрадалі інтэлектуальны набытак нашай краіны”. Паводле кіраўніка Беларусі, улады краіны праводзяць “мэтанакіраваную палітыку падтрымкі беларускай навукі й нацыянальнай культуры”. Лукашэнка падкрэсьліў, што адным з прыярытэтаў гэтай палітыкі й стала падтрымка таленавітай моладзі.
XS
SM
MD
LG