Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд пакінуў прысуд Статкевічу і Севярынцу бязь зьменаў


Любоў Лунёва, Менск

Менскі гарадзкі суд разгледзеў скаргу Паўла Севярынца на рашэньне Цэнтральнага суду, паводле якога адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч і актывіст “Маладога фронту” Павал Севярынец пакараныя трыма гадамі абмежаваньня волі. Суд Цэнтральнага раёну Менску 31 траўня прызнаў палітыкаў вінаватымі ў арганізацыі вулічных пратэстаў супраць афіцыйных вынікаў леташніх выбараў і рэфэрэндуму. У часе сьледзтва была абвешчаная амністыя. Таму Мікола Статкевіч і Павал Севярынец маюць адбываць пакараньне два гады.

Старшыня паседжаньня Менскага гарадзкога суду Валеры Камісараў пакінуў сёньня прыгавор раённага суду бязь зьменаў. Павал Севярынец запэўніў Радыё Свабода, што будзе абскарджваць прысуд у міжнародных інстанцыях. Мікола Статкевіч адмовіўся выступаць у судзе, а таксама абскарджваць яго рашэньне.
XS
SM
MD
LG