Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куды хочуць інтэгравацца беларусы – у Расею або ў Эўропу?


RFE/RL Расейцы ў найменшай ступені схільныя да інтэграцыі як з Эўропай, гэтак і з бліжэйшымі суседзямі, у беларускім грамадзтве колькасьць прыхільнікаў інтэграцыі на Ўсход і на Захад прыблізна роўная, да інтэграцыі ў межах Адзінай эканамічнай прасторы найбольш прыхільна ставяцца казахі, а да інтэграцыі ў Эўропу – украінцы.

Такія вынікі дасьледаваньня, праведзенага сёлета ў траўні ў Беларусі, Казахстане, Расеі і Ўкраіне міжнародным кансорцыюмам “Эўразійскі манітор”.

Чым тлумачыцца і што азначае параўнальна нізкія паказьнікі інтэграцыйных памкненьняў ва ўсіх 4-х краінах? Чым абумоўлена імкненьне людзей атрымаць ўсе плюсы інтэграцыі, пазьбегнуўшы ўсіх мінусаў? Ахалоджаньне да інтэграцыі на постсавецкай прасторы і правал эўрапейскай Канстытуцыі на рэфэрэндумах ўва Францыі і Галяндыі – гэта падобныя ці розныя зьявы?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у “Праскім акцэнце” філёзаф Аляксандар Грыцанаў, намесьнік дырэктара Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Уладзімер Дорахаў, кіраўнік Усерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі Валер Фёдараў і дырэктар Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі Валер Хмялько.

Чытаць увесь тэкст перадачы – Супярэчлівыя інтэграцыйныя настроі ў Беларусі, Расеі і Ўкраіне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG