Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі няма ніводнага мільянэра?


Юлія Шарова, Менск (Эфір 26 чэрвеня) Сёлета падаткавікі не зарэгістравалі ў Беларусі ніводнага даляравага мільянэра – такі вынік дэкляраваньня сукупнага гадавога прыбытку за 2004 год. Самы багаты беларус, паводле гэтых вынікаў, зарабіў цягам мінулага году каля 330 тысячаў даляраў. Таксама беларускія падаткавікі папярэджваюць, што цяпер будуць больш пільна сачыць прыбыткамі й выдаткамі беларусаў.

Больш за 176,5 тысяч беларусаў задэкляравамі свае прыбыткі за 2004 год – гэта прыкладна 4 адсоткі ад насельніцтва, якое працуе. У сярэднім кожны такі падаткаплатнік заплаціў прыкладна 100 тысячаў рублёў з сукупнага прыбытку. Больш за 3 тысячы беларусаў плацілі падатак паводле максымальнай стаўкі – 30%.

Самы багаты чалавек краіны жыве ў Менску, ён задэкляраваў каля 680 мільёнаў рублёў, сьведчыць Міністэсрвта падаткаў і збораў.

Яшчэ тры тысячы беларусаў схавалі свае прыбыткі ад падаткаабкладаньня. Са словаў намесьніка міністар падаткаў і збораў Аляксандра Дарашэнкі, сярод такіх асобаў нямала тых, хто выяжджае ў заробкі за мяжу, у тым ліку студэнтаў. Спадар Дарашэнка нагадаў пра тое, што пасьля летніх замежных вакацыяў беларускім студэнтам варта прыйсьці па падаткавікоў ды паказаць свае прыбыткі.

(Дарашэнка: ) "У нас залучаныя дамовы пра абмен інфармацыяй з больш чым 60 дзяржавамі. Усе гэтыя дзяржавы, куды яны будуць выяжджаць на працу, таксама будуць падаваць нам зьвесткі пра прыбыткі, атрыманыя фізычнымі асобамі, грамадзянамі Рэспублікі Беларусі. Я б хацеў зьвярнуць увагу гэтых асобаў на тое, каб яны зь вяртаючыся ў Беларусь, прыходзілі ў падатковую інспэкцыю й запаўнялі дэклярацыю. Бо ў адваротным выпадку пасьля атрыманьня гэтай інфармацыі мы будзем запрашаць іх ужо да сябе. І, адпаведна, улічваючы тое, што тэрміны падачы дэклярацыі будуць парушаныя, сюды могуць трапіць і фінансавыя санкцыі, і пэня".

Апрача таго, падаткавікі цяпер стануць больш пільна сачыць за тым, каб выдаткі беларусаў не перавышалі іхныя прыбыткі, заявіў намесьнік міністра. Якім чынам падатковыя органы будуць ажыцьцяўляць такі кантроль, ці будзе ён насіць выбарачны, альбо ўсеагульны характар, спадар Дарашэнка не паведаміў, спаслаўшыся на прафэсійную таямніцу.
XS
SM
MD
LG