Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзкі суд пакінуў прысуд Ірыне Халіп у сіле


Аляксей Знаткевіч, Прага Менскі гарадзкі суд пакінуў сёньня ў сіле прыгавор намесьніцы рэдактара “Белорусской деловой газеты” Ірыне Халіп, вынесены ў справе, ініцыяванай грамадзянінам ЗША Аркадзіем Марам.

Нагадаем, 11 красавіка Ірына Халіп і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Марат” былі прызнаныя вінаватымі ў абразе гонару й годнасьці амэрыканскага журналіста. Халіп абавязаная выплаціць Мару кампэнсацыю ў памеры 10 мільёнаў рублёў, а прадпрыемства “Марат” – 50 мільёнаў рублёў.

Сёлета ў лютым Аркадзій Мар узяў інтэрвію ў Аляксандра Лукашэнкі. Беларускае тэлебачаньне паведамляла тады, што рэдагаваная Марам і выдаваная ў ЗША газэта “Русская Америка” назвала Лукашэнку “палітычным дзеячам году” і заявіла, што будзе друкаваць зь ім інтэрвію на 12 старонках. Аднак праз колькі дзён у беларускія СМІ прыйшоў ліст ад рэдактара газэты “Русская Америка” Валер’я Тарасава. Гэты журналіст з амэрыканскага штату Аклахома інфармаваў, што ягоная газэта не брала інтэрвію ў Лукашэнкі й пагатоў не аб’яўляла яго “дзеячам году”.

Ірына Халіп адгукнулася на тыя падзеі, апублікаваўшы ў “БДГ” артыкул пад загалоўкам “У Аклахоме так і не даведаюцца пра Лукашэнку”. Высьветлілася, што газэта “Русская Америка”, якую прадстаўляў Мар, выходзіла толькі двойчы на год з спэцыяльнымі выпускамі, прысьвечанымі аўтарытарным кіраўнікам сярэднеазіяцкіх рэспублік.

“Шукаць на абшарах былога СССР людзей, якіх лёгка падмануць, каб атрымаць зь іх грошы – вось ягоны маленькі бізнэс”, – такую выснову зрабіла Ірына Халіп у артыкуле пра Аркадзія Мара.

Суд Кастрычніцкага раёну Менску прызнаў, што гэтае й шэраг іншых выказваньняў абражаюць гонар і годнасьць Аркадзія Мара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG