Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан заклікаў міжнародных лідэраў падтрымаць рэформу ААН


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў міжнародных лідэраў падтрымаць рэформу ААН, каб арганізацыя лепей адказвала на выклікі сучаснасьці. З гэтай заявай ён выступіў на цырымоніі з нагоды 60-й гадавіны падпісаньня хартыі ААН. Хартыю ААН падпісала 26 чэрвеня 1945 году ў Сан Франсыска 51 краіна сьвету. Кофі Анан заявіў, што за 60 гадоў свайго існаваньня ААН мела шмат посьпехаў, але былі таксама й паразы. Ён прапануе шэраг рэформаў, якія дазволяць ААН лепш адстойваць правы чалавека ў сьвеце, змагацца з тэрарызмам і супраць генацыду.
XS
SM
MD
LG