Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ не паказвала фільму “Хто замовіў Саюз палякаў”?


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Саюз палякаў прыйшоў кароткі ліст зь Беларускага тэлебачаньня. У ім напісана: “На ваш запыт паведамляем, што тэлефільм “Хто замовіў Саюз палякаў” 13 траўня ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканалу не выходзіў”. Адказ падпісаў намесьнік старшыні Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандар Мартыненка.

13 траўня ўвечары па Беларускім тэлебачаньні паказалі 45-хвілінны фільм, накіраваны супраць новага кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі і некаторых польскіх дыпляматаў. Стваральнікі выкарысталі апэратыўныя відэаздымкі, а таксама выступы былога старшыні Саюзу Тадэвуша Кручкоўскага й некаторых ягоных паплечнікаў.

14 траўня ў Горадні зьбіралася Галоўная рада СПБ – яна прыняла заяву, у якой між іншага гаварылася: “Запатрабаваць ад Беларускага тэлебачаньня абвяржэньня паклёпніцкіх выдумак фільму “Хто замовіў Саюзу палякаў”. Прасіць пракуратуру Рэспублікі Беларусь прыцягнуць аўтараў і ўдзельнікаў фільму да крымінальнай адказнасьці”.

У лісьце на адрас БТ кіраўніцтва СПБ прасіла даць эфірны час для абвяржэньня зьвестак, што гучалі ў фільме, але не адпавядаюць рэчаіснасьці. Фільм паглядзелі шмат якія сябры СПБ, але кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі заяўляе, што такога фільму не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG