Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Замахі ў Іраку – 38 чалавек загінулі


БАГДАД. У нядзелю ў Іраку ў выніку шэрагу тэрарыстычных замахаў загінулі прынамсі 38 чалавек, 19 былі параненыя. У Масуле, на поўначы краіны, здарыліся адразу тры выбухі – менавіта там загінула большасьць нядзельных ахвяраў. Першы тэрарыст-сьмяротнік падарваў выбухоўку каля паліцэйскага пастарунку, другі – каля вайсковай базы, а трэці – каля шпіталю, куды звозілі ахвяраў двух папярэдніх выбухаў.

Таксама ў нядзелю ў Багдадзе быў застрэлены намесьнік начальніка паліцыі. Гаворыць ягоны сусед – сьведка забойства: “Пад’ехаў аўтамабіль маркі КІА. Зь яго выйшаў вельмі худы мужчына і адразу ж пачаў страляць у палкоўніка. Потым аўтамабіль так рэзка крануўся зь месца і так хутка паехаў, што ледзь не перакуліўся на рагу”.

Таксама ў Багдадзе пры выбуху загінуў амэрыканскі жаўнер.
XS
SM
MD
LG