Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Турэччына не прыме ніякіх новых умоваў свайго далучэньня да Эўразьвязу"


АНКАРА. Турэччына не прыме ніякіх новых умоваў свайго далучэньня да Эўрапейскага зьвязу, - заявіў прэм’ер-міністрар гэтай краіны Рэджэп Эрдаган. Перамовы з Анкарой у гэтай справе павінны пачацца 3 кастрычніка. Аднак у Эўропе расьце незадаволенасьць з нагоды магчымага далучэньня Турэччыны – беднай мусульманскай краіны ў якой жывуць 70 мільёнаў чалавек – да Эўразьвязу. Старшыня Эўрапейскай камісіі Хасэ Мануэль Барозу запрапанаваў напярэдадні правесьці ў Эўразьвязе адкрытыя дэбаты ў гэтай справе.
XS
SM
MD
LG