Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабільная катастрофа ў Пакістане - 11 чалавек загінулі


ІСЛАМАБАД. У Пакістане прынамсі 11 чалавек загінулі, а каля трох дзесяткаў былі параненыя ў аўтамабільнай катастрофе ў штаце Пэнджаб. Частка раненых знаходзяцца ў крытычным стане. Паводле паліцыі, пасажырскі аўтобус ў часе абгону ўрэзаўся з трактар. У Пакістане аўтамабільныя аварыі адбываюцца даволі часта – у першую чаргу з-за дрэннага стану дарог і нізкага прафэсыйнага ўзроўню кіроўцаў грамадзкага транспарту.
XS
SM
MD
LG