Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макс Мірны – лідэр Уімблдону па колькасьці эйсаў


RFE/RL Ужо амаль тыдзень у Вялікай Брытаніі адбываецца самы прэстыжнае тэніснае спаборніцтва году – Уімблдон. Беларус Макс Мірны працягвае пасьпяховае выступленьне, як у пары, так і ў адзіночцы.

У адзіночным разрадзе Макс Мірны выйграў сёньня ў пасеянага пад 28-м нумарам чэха Іржы Новака і выйшаў у чацьверты раўнд (1/8 фіналу). Першы сэт у гэтай гульні Макс Мірны прайграў зь лікам 5:7, але пераламіў ход матчу і выйграў наступныя тры сэты: 5:7, 7:5, 6:4, 7:6 (7:2).

На дадзены момант Макс Мірны зьяўляецца лідэрам Уімблдону ў колькасьці эйсаў (падачаў навылет). На яго рахунку 74 эйсы. Далей ідуць Фэрнанда Ганзалез (61), Уэйн Артурс (54) і Эндзі Родык (52).
XS
SM
MD
LG