Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вышэйшы духоўны лідэр Ірану вітаў перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах Махмуда Ахмадынэджада


ТЭГЕРАН. Вышэйшы духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі вітаў сёньня перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах Махмуда Ахмадынэджада. Абраньне на пасаду прэзыдэнта былога мэра Тэгерану Хамэнэі назваў “чарговым ударам па Злучаных Штатах”. Ён заклікаў іранцаў забыцца на спрэчкі і аб’яднацца. Сам Ахмадынэджад заявіў, што будзе намагацца стварыць “узорную мадэль ісламскага грамадзтва”. (Ахмадынэджад) “Мы адкрываем, дзякуючы Алаху, новую эру ў палітычным жыцьці нашай краіны. Энтузіязм і разважлівасьць, прадэманстраваныя нашымі грамадзянамі ў часе выбараў, стануць пачаткам новага руху, які прывядзе іранскі народ да вышыняў разьвіцьця і прагрэсу”. Паводле афіцыйных дадзеных, ў часе другога туру выбараў Ахмадынэджад атрымаў каля 62% галасоЎ. У той час як ягонага праціўніка, Ахмада Хашэмі Рафсанджані, які лічыўся фаварытам сёлетніх выбараў, падтрымалі крыху менш за 36% іранцаў.
XS
SM
MD
LG