Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўнікі ведамства ААН ў справах уцекачоў у Кіргізстане


БІШКЕК. Прадстаўнікі ведамства ААН ў справах уцекачоў сустракаюцца ў Кіргізстане з узбэцкімі грамадзянамі, што ўцяклі з Андыжану і знаходзяцца цяпер ў вязьніцы ў горадзе Ош. Памочнік кіраўніка ведамства ААН Камэль Марджан і іншыя сябры дэлегацыі спрабуюць пераканаць улады Кіргізіі выконваць міжнародныя абавязацельствы і не дэпартаваць уцекачоў калі ім на радзіме пагражаюць катаваньні і рэпрэсіі. Між тым генэральны пракурор Кіргізстану Азімбек Бекназараў працягвае настойваць, каб прадстаўнікі ААН вывезьлі з краіны 29 уцекачоў, якіх улады Узбэкістану лічаць крымінальнікамі: (Бекназараў) “Я ўжо казаў, што даю тыдзень на вываз гэтай групы ўцекачоў ў трэцюю краіну. Інакш я, як генэральны пракурор, пачну іх дэпартаваць. Пасьля гэтага прадстаўнікі ААН выказалі занепакоенасьць і пачалі працаваць хутчэй”
XS
SM
MD
LG