Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане пачалася рэгістрацыя выбаршчыкаў для ўдзелу у парлямэнцкіх выбарах


КАБУЛ. У Аўганістане пачалася рэгістрацыя выбаршчыкаў для ўдзелу у парлямэнцкіх выбарах што адбудуцца 18 верасьня. Рэгістрацыю вядзе адмысловая выбарчая камісія, у склад якой уваходзяць аўганскія чыноўнікі і супрацоўнікі ААН. Адмысловы прадстаўнік ААН ў Аўганістане Жак Арно папярэдзіў Радцу бясьпекі ААН, што абстаноўка ў краіне заўважна абвастрылася і заклікаў ўзмацніць захады ў бясьпецы напярэдадні выбараў. Між тым на поўдні Аўганістану ў правінцыі Гэльмэнд, захопленая буйная партыя наркотыкаў. Канфіскаваныя, сярод іншага, 4 тоны опіюму і вялікая колькасьць хімічных рэчываў, неабходных для вытворчасьці гераіну.
XS
SM
MD
LG