Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія выбары ў Баўгарыі


САФІЯ. У Баўгарыі адбываюцца сёньня парлямэнцкія выбары, к выніку якіх вызначыцца, зь якім кіраўніцтвам гэтая краіна далучыцца да Эўрапейскага зьвязу ў 2007 годзе. Як паведамляе цэнтральная выбарчая камісія Баўгарыі, цягам 7 гадзінаў галасаваньня свае галасы аддалі 30% выбаршчыкаў. Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, перамагчы павінны былыя камуністы – цяпер сацыялісты, я кіруючая цяпер права-цэнтрысцкая кааліцыя атрымае другое месца. Аднак паводле адмыслоўцаў, ніводная з гэтых партыяў не атрымае большасьці ў парлямэнце, патрэбнай каб самастойна стварыць урад.
XS
SM
MD
LG