Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кансэрватар перамагае на выбарах у Іране


ТЭГЕРАН. На прэзыдэнцкіх выбарах у Іране перамагае мэр Тэгерану кансэрватар Махмуд Ахмадынэджад. Паводле папярэдніх зьвестак, за Ахмадынэджада аддадзена каля 62 працэнтаў галасоў. Яго супернік экс-прэзыдэнт Акбар Хашэмі Рафсанджані набірае каля 35 працэнтаў галасоў.

Афіцыйныя вынікі галасаваньня будуць аб’яўленыя пазьней у суботу. Вынікі выбараў мае зацьвердзіць найвышэйшы кантрольны орган Ірану – Рада вартавых ісламскай рэвалюцыі.
XS
SM
MD
LG