Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 24 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 24 чэрвеня

“Беларус”, 1915 год. Паведамленьне Галоўнага Начальніка Дзьвінскай Вайсковай Акругі:

“Дзеля канечнай патрэбы прыгатовіць павязкі “процігаз”, каторыя бароняць нашых салдатаў ад душачых газоў, жыхары места Вільні і яго аколіцаў гэтым клічуцца на колькі змога памагчы ў гэтым дзеле. Аб падрабязнасьцях можна даведацца ў Канцылярыі Галоўнага Начальніка Округа (Пушкінскі сквер, дом камандуючаго вайскамі) што дзень ад 10 г. раніцы да 1-ай г. дня”.

“Іскра”, 1925 год:

“Бальшавікі ў інтарэсах агітацыі перад усім — рашылі зрабіць вялікую спробу замяніць “сьвяты” арабскі алфавіт, якім пісаны Каран і ўся духоўная літаратура ўсіх мусульман, — нашым эўрапейскім шрыфтам… Усё мусульманскае духавенства, зразумела, выступае проці гэтага, але бальшавікі вядуць акцыю праз рэвалюцыйна настроеную моладзь. На Каўказе сярод туркаў ужо паявіўся Каран, выданы расейскім альфавітам”.

“Советская Белоруссия”, 1995 год:

“У электрадэпо “Маскоўскае” адбылася сустрэча прадстаўнікоў працоўнага калектыву з журналістамі, на якім было пацьверджана рашэньне калектыву правесьці 6 ліпеня забастоўку. Прычына, якая змусіла работнікаў мэтрапалітэну пайсьці на гэты крок, — парушэньні кіраўнікамі прадпрыемства ўмоваў калектыўнае дамовы, ігнараваньне патрабаваньняў павышэньня заработнай платы. Канфлікт цягнецца ад сакавіка, але рэальных мераў па стабілізацыі становішча кіраўніцтва мэтрапалітэну ня робіць. Не дачакаліся прафсаюзы вырашэньня праблемы і з боку гарвыканкаму”.
XS
SM
MD
LG