Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: другі тур прэзыдэнцкіх выбараў


ТЭГЕРАН. У Іране скончыўся другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Час галасаваньня быў падоўжаны на тры з паловаю гадзіны. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць лідэр першага туру экс-прэзыдэнт Акбар Хашэмі Рафсанджані й мэр Тэгерану кансэрватар Махмуд Ахмадынэджад.

Іранскія ўлады атрымалі інфармацыю аб парушэньнях у ходзе галасаваньня – у першую чаргу ў Тэгеране. Улады заявілі, што парушэньні нельга лічыць нязначнымі. У сваю чаргу найвышэйшы кантрольны орган Ірану Рада вартавых ісламскай рэвалюцыі зьняпраўдзіла паведамленьні аб парушэньнях.

Інфармацыя пра папярэднія вынікі галасаваньня мае зьявіцца раніцаю ў суботу.
XS
SM
MD
LG