Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шэсьць амэрыканскіх пяхотнікаў забітыя ў Іраку


БАГДАД, ВАШЫНГТОН. У ірацкім горадзе Фалюджа сёньня пры выбуху замінаванай машыны ня менш як 6 амэрыканскіх салдатаў загінулі, а 13 былі параненыя, – пра гэта паінфармавала амэрыканскае камандаваньне.

Тым часам у Вашынгтоне прайшлі перамовы прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з прэм’ер-міністрам Іраку Ібрагімам аль-Джаафары. Буш чарговы раз заявіў, што амэрыканскія войскі застануцца ў Іраку да часу, пакуль у гэтай краіне ня будзе ўсталяваная трывалая дэмакратыя.
XS
SM
MD
LG