Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў трэці "фальшывы" нумар газэты "Glos znad Niemna"


Сяргей Астраўцоў, Горадня Выйшаў трэці па ліку нумар “Glos znad Niemna,” да якога ня мае адносінаў рэдакцыя газэты. Яе выпускае былы кіраўнік Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Кручкоўскі. Гэта нашаму карэспандэнту пацьвердзіў дырэктар Гарадзенскай абласной друкарні Пятро Мітрафанаў.

У шапікі газэту не давалі, большая частка ідзе падпісчыкам, якія павінны атрымаць яе ў другой палове дня. У сувязі з друкам незаконнага, на думку кіраўніцтва СПБ, накладу выданьня, чарговыя заявы былі накіраваныя ў Кастрычніцкую раённую пракуратуру Горадні і ў Кастрычніцкі РАУС.

Беларускія ўлады не прызнаюць новае кіраўніцтва Саюзу палякаў, якое абралі дэлегаты апошняга—6-га зьезду гэтай грамадзкай арганізацыі. Адначасова ўлады падтрымліваюць спадара Кручкоўскага, якога праўленьне Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі СПБ выключыла са сваіх шэрагаў.
XS
SM
MD
LG