Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоні Блэр: Эўрапейскі зьвяз перажывае крызыс палітычнага кіраўніцтва


ЛЁНДАН. Эўрапейскі зьвяз перажывае крызыс палітычнага кіраўніцтва, лічыць прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр. Прамаўляючы сёньня ў часе паседжаньня Эўрапейскага парлямэнту, Блэр заявіў, што аб’яднанай Эўропе пагражае “катастрафічная няўдача”, калі зьвяз ня зможа мадэрнізавацца. Брытанскі прэм’ер выказаўся таксама за далейшае пашырэньне Эўразьвязу. (Блэр) “Калі мы спынім пашырэньне Эўразьвязу, мы ў рэшце рэшт не абаронім ніводнага працоўнага месца, не захаваем ніводнай фірмы і не спынім ніводнага перанясеньня бізнэсу ў іншыя краіны. На некаторы час, магчыма, але не на доўга. Адначасова Эўропа стане больш вузкай, больш закрытай і карысьць ад гэтага атрымаюць не тыя, хто дзейнічае ў традыцыях эўрапейскага ідэалізму, а тыя, хто культывуе адноўленыя традыцыі нацыяналізму і ксэнафобіі”
XS
SM
MD
LG