Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку загінулі 17 чалавек


БАГДАД. Сёньня ў сталіцы Іраку выбухнулі тры замінаваныя аўтамабілі, у выніку 17 чалавек загінула і 69 было паранена. Аўтамабілі выбухнулі амаль адначасова ў розных месцах – адзін каля паліцэйскага патруля, другі – каля шыіцкай мячэці, трэці – на гандлёвай вуліцы ў цэнтры Багдаду. Таксама сёньня падчас перастрэлкі ў горадзе Рамады былі забітыя трое амэрыканскіх вайскоўцаў. Адказнасьць за ўчорашнія выбухі трох замінаваных аўтамабіляў, у выніку якіх загінула 18 чалавек, узяла на сябе арганізацыя “Аль-Каіда”.
XS
SM
MD
LG