Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: цягам тыдня забітыя 100 ваяўнікоў Талібану


КАНДАГАР. Міністэрства ўнутраных справаў Афганістану паведаміла, што афганскія войскі ўзялі ў аблогу раён на паўдзённым захадзе краіны, дзе, магчыма, хаваюцца лідэры руху Талібан. Паводле прэсавага сакратара міністэрства Лутфулы Машала, захопленыя нядаўна ў палон ваяўнікі паведамілі, што раней на гэтым тыдні ў той мясцовасьці былі двое з найвышэйшых кіраўнікоў Талібану. Машал дадаў, што афганскія і амэрыканскія сілы на гэтым тыдні забілі больш за 100 ваяўнікоў Талібану, а яшчэ каля 150 ваяўнікоў зьбеглі ў Пакістан.
XS
SM
MD
LG