Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН вінаваціць Узбэкістан у катаваньнях


БІШКЕК. Адмысловы справаздаўца ААН у справе катаваньняў Манфрэд Новак абвінаваціў Узбэкістан у катаваньнях супраць удзельнікаў травеньскіх хваляваньняў у Андыжане. Сёньня ў Ташкенце першы намесьнік пракурора Ўзбэкістану Анвар Набіеў заявіў, што адказнасьць за падзеі ў Андыжане нясуць тры ісьлямісцкія групоўкі – Ісьлямскі Рух Туркестану, Хізб-ут-Тахрыр і Акрымія. Паводле Набіева, яны мелі за мэту гвалтоўную зьмену ўлады ва Ўзбэкістане. Пакуль што застаецца невядомай дакладная колькасьць ахвяраў андыжанскіх падзеяў, калі ўрадавыя сілы стралялі па ўдзельніках пратэстаў. Паводле ўрадавых зьвестак, загінула 170 чалавек, паводле праваабарончых арганізацыяў – каля 500.
XS
SM
MD
LG