Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты Кіргізстану выйшаў з выбарчай гонк


БІШКЕК. Адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты Кіргізстану бізнэсовец Юсупбэк Шарыпаў абвясьціў, што выходзіць з выбарчай гонкі. Гэтае рашэньне Шарыпаў прыняў пасьля таго, як выканальнік абавязкаў прэзыдэнта Курманбэк Бакіеў і былы кіраўнік службаў бясьпекі Фэлікс Кулаў дамовіліся аб супрацоўніцтве. Паводле іх пагадненьня, калі Бакіеў выйграе выбары, Кулаў зойме пасаду прэм’ер-міністра. Паводле Шарыпава, згаданае пагадненьне дапамагло стабілізаваць палітычную сытуацыю ў Кіргізстане. Прэзыдэнцкія выбары адбудуцца 10 ліпеня.
XS
SM
MD
LG