Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: тры выбухі ў шыіцкім раёне Багдаду


БАГДАД. Ня менш за 18 чалавек загінулі, а каля 50 былі параненыя ў выніку трох выбухаў у шыіцкім раёне на захадзе Багдаду. Паводле мясцовай паліцыі, тры замінаваныя аўтамабілі выбухнулі амаль адначасова ў радыюсе аднаго кілямэтра.

Раней сёньня ў Іраку ў розных інцыдэнтах былі забітыя ня менш як сем чалавек. Таксама сёньня быў вызвалены філіпінскі закладнік, выкрадзены экстрэмістамі 8 месяцаў назад.
XS
SM
MD
LG