Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Газа: ракетны удар ізраільскага самалёта


ГАЗА. Ізраільскі бесьпілётны самалёт нанёс сёньня ракетны ўдар па аб’екце ў паласе Газы, дзе была ўстаноўленая пускавая сыстэма для абстрэлу габрайскіх паселішчаў. Пускавая сыстэма зьнішчаная, пры абстрэле ніхто не пацярпеў.

Ізраільскія ўлады заявілі, што аднаўляюць апэрацыі для ліквідаваньня лідэраў групоўкі “Ісламскі джыгад”. Ізраіль лічыць, што групоўка не прытрымліваецца ўмоваў замірэньня.
XS
SM
MD
LG