Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Горшае заканадаўства для бізнэсу толькі ў Гватэмале"


Ул. інф. Горшая, чым у Беларусі, непрадказальнасьць урадавай палітыкі і заканадаўства для бізнэсу, толькі ў Гватэмале. Такая выснова ўтрымліваецца ў апошняй справаздачы Ўсясьветнага банку аб умовах разьвіцьця ў сьвеце.

Сярод бізнэсмэнаў, апытаных экспэртамі банку, 78% апытаных сказалі, што крокі ўладаў для бізнэсу ў Беларусі непрадказальныя, у Гватэмале гэтак адказалі 90% апытаных прадпрымальнікаў, у Расеі – 75%.

Кіраўнік групы экспэртаў Усясьветнага банку Ўорык Сьміт падкрэсьлівае, што паляпшэньне прадказальнасьці падвышае верагоднасьць інвэстыцыяў на траціну, гэта галоўны фактар іх падвышэньня, больш важны нават за макраэканамічную стабільнасьць і якасьць падатковай сыстэмы.
XS
SM
MD
LG