Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак просіць фінансавай дапамогі ў Брусэлі


БРУСЭЛЬ. У Брусэлі адбываецца міжнародная канфэрэнцыя ў справе аднаўленьня Іраку, арганізаваная Эўрапейскім Зьвязам і Злучанымі Штатамі Амэрыкі. У працы канфэрэнцыі бяруць удзел міністры замежных справаў больш як 80 краінаў сьвету , прадстаўнікі Лігі арабскіх краінаў а таксама генэральныя сакратары ААН і НАТА. Прамаўляючы ў часе канфэрэнцыі, міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заявіў, што міжнародная супольнасьць пераадолела разыходжаньні, што да вайны ў Іраку. Між тым генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў. (Анан) “Міжнародная супольнасьць падтрымлівае ўрад і народ Іраку і перакананая ў тым, што аднаўленьне гэтай краіны паводле рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН нумар 1546 павінна быць пасьпяховым” Між тым прэм’ер-міністар Іраку Ібрагім Джаафары, які таксама бярэ ўдзел у канфэрэнцыі, адзначыў. (Джаафары) “Наш народ жадае таго самага, што і вашы народы. Ірацкія дзеці, як і вашыя дзеці ня хочуць губляць бацькоў і быць сіротамі. Жанчыны Іраку ня хочуць быць удовамі. Іракцы ня хочуць жыць у цемры ў стагодзьдзе сьвятла, ня хочуць быць жабракамі ў заможнай краіне”
XS
SM
MD
LG