Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закон аб расейска-эстонскай межах абурыў Маскву


ТАЛІН. Прэзыдэнт Эстоніі Арнольд Руйтэль сёньня падпісаў закон аб ратыфікацыі расейска-эстонскіх дамоваў у справе марской і сухапутнай межаў. МЗС Расеі ў гэты ж дзень заявіў, што тэкст закону ў такім выглядзе, у якім яго ратыфікаваў эстонскі парлямэнт, ня можа быць прадстаўлены расейскай Радзе Фэдэрацыяў. Паводле Масквы, закон утрымлівае “непрымальныя артыкулы, якія не адпавядаюць рэальнаму стану рэчаў”. У прэамбуле да закону парлямэнт Эстоніі спаслаўся, сярод іншага, на ўхвалены ў 1992 годзе закон “Аб аднаўленьні канстытуцыйнага ладу”, у якім гаворыцца, што “Эстонія была ахвярай агрэсіі з боку Савецкага Саюзу і яе далучэньне да СССР было незаконным”.
XS
SM
MD
LG