Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася другое выданьні кнігі “Быкаў на Свабодзе”


Валянціна Аксак, Менск Выйшаў з друку зборнік радыёпубліцыстыкі клясыка беларускае літаратуры Васіля Быкава. Гэта інтэрвію пісьменьніка нашаму радыё, а таксама рэпартажы і камэнтары пра яго карэспандэнтаў “Свабоды”, зробленыя як пры жыцьці Быкава, так і ў жалобныя дні разьвітаньня.

Новае выданьне дапоўненае ўспамінамі пра пісьменьніка, архіўнымі матэрыяламі, недрукаванымі раней фота, малюнкамі самога Быкава, ягонымі аўтографамі.

Першая кніга “Быкаў на Свабодзе” выйшла ў сэрыі нашага радыё “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” летась і адразу зрабілася бібліяграфічнай рэдкасьцю. Новае дапоўненае выданьне мае хоць крыху зьменшыць чытацкі голад на дакладнае, ёмістае, шматзначнае і прарочае слова Быкава пра час, лёс, выбар і будучыню беларусаў.

Прэзэнтацыя новае кнігі “Быкаў на Свабодзе” адбудзецца 27 чэрвеня ў Доме літаратара а 16-й гадзіне.

Гл. таксама • Бібліятэка Свабоды. XXI Стагодзьдзе (калекцыя тэкстаў у фармаце PDF)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG