Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: што думаюць вучні наконт абавязковай школьнай формы


Ганна Соусь, Менск Міністэрства адукацыі Беларусі прапаноўвае ў новым навучальным годзе ўвесьці абавязковую форму для школьнікаў. Як да гэтага ставяцца самі навучэнцы школаў?

(Карэспандэнтка: ) “Як Вы лічыце, ці патрэбная школьная форма?”

(Хлопец: ) “Не, дрэнна школьная форма. Кожны хоча апранацца на свой густ”.

(Хлопец: ) “Патрэбны дзелавы стыль, але я думаю, што аднолькавая форма для ўсіх вучняў – гэта неабавязкова. Ня кожнаму спадабаецца колер ці фасон”.

(Дзяўчына: ) “Лічу, што патрэбна. У нас не было раней формы, і ўсе дзеці будуць роўныя”.

(Карэспандэнтка: ) “Вы так прыгожа цяпер апранутыя. Так ужо нельга будзе ў школу хадзіць…”

(Дзяўчына: ) “Гэта і добра, таму што ніхто ня будзе вылучацца”.

(Дзяўчына: ) “Школьная форма – гэта абавязкова. Кажуць, усе будуць роўныя…”

(Карэспандэнтка: ) “А самі Вы як мяркуеце?”

(Дзяўчына: ) “Калі будзе прыгожая афіцыйная форма… Тым больш у школу ўсё роўна ня пойдзеш у яркім адзеньні”.

(Хлопец: ) “Станоўча ставімся. Вельмі прыемна, калі людзі прыходзяць у школу вельмі ўрачыстыя, ў пінжаках, белых кашулях”.

(Дзяўчына: ) “А я дрэнна да гэтага стаўлюся, таму што я лічу, што гэта ня вельмі зручна – заўсёды насіць адную і тую ж вопратку. Лічу, што нечым трэба быць непадобным да іншых”.

(Хлопец: ) “Я нэўтральна стаўлюся, бо я сам увесь час апранаю пінжак, але я і не супраць, каб насілі тое адзеньне, якое падабаецца”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што непатрэбная. Я не разумею, навошта яна…”

(Хлопец: ) “Дрэнна. А навошта яна патрэбная? Кожны ходзіць, у чым хоча. Гэта самавыяўленьне”.

(Хлопец: ) “Калі яна будзе адпавядаць патрабаваньням саміх навучэнцаў, то ў прынцыпе, магчыма ўвесьці. Каб школьнікі адрозьніваліся ад звычайных людзей, якія ходзяць па вуліцы, то я толькі за гэта”.

(Хлопец: ) “Няхай усе ходзяць аднолькавыя. Гэта ж будзе весела”.

(Хлопец: ) “Патрэбная. Каб усе акуратныя хадзілі…”

(Хлопец: ) “Ня ведаю. Напэўна, лепш будзе, калі мы будзем хадзіць у форме, аднак яна павінна быць зручная. Кантраляваць трэба адзеньне, і каб яна ў крамах было”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG