Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны консул Польшчы у Берасьці адхіляе абвінавачваньні пра умяшаньне польскіх дыпляматаў у беларускія справы


Алег Супрунюк, Берасьце Упершыню ад пачатку канфлікту вакол Саюзу палякаў на Беларусі генэральны консул Польшчы ў Берасьці Рамуальд Кунат даў інтэрвію мясцовым журналістам.

У размове з карэспандэнтам незалежнай газэты “Брестский курьер” Рамуальд Кунат назваў “палітычнымі” заявы пра тое, што польская амбасада ў Менску і консульства ў Берасьці ўмешваецца ў справы Беларусі. Польскі дыплямат таксама выказаў упэўненасьць, што прадстаўнікі берасьцейскага аддзелу Саюзу палякаў на Беларусі не займаюцца палітыкай.

Адказваючы на пытаньне пра забарону на ўезд ў Польшчу для некаторых беларускіх чыноўнікаў, Рамуальд Кунат заявіў, што ніхто з гэтых асобаў не зьвяртаўся з просьбай на атрыманьне візы

Цалкам інтэрвію з Рамуальдам Кунатам будзе надрукавана ў чарговым нумары газэты “Брестский курьер”.
XS
SM
MD
LG