Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Віцебску ладзяць акцыю ў падтрымку Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча (анонс)


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Актывісты апазыцыйных партый у Віцебску заклікалі прыйсьці сёньня ў 17.30 на Пляц Волі ўсіх, хто нязгодны з прысудам апазыцыйным лідэрам Паўлу Севярынцу і Міколу Статкевічу.

Цэнтральны суд Менску прысудзіў былому кіраўніку “Маладога фронту” і аднаму з лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі па 3 гады абмежаваньня свабоды -- так званай “хіміі” -- абвінаваціўшы іх у арганізацыі 18 і 19 кастрычніка вулічных акцыяў пратэсту. З улікам абвешчанай амністыі, спадарам Севярынцу і Статкевічу, якія выступілі супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму, давядзецца адбыць па два гады пакараньня.
XS
SM
MD
LG