Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Узбэкістану ня хочуць міжнароднага расьсьледаваньня падзеяў у Андыжане


ТАШКЕНТ. Улады Узбэкістану ўпарта адмаўляюцца ад правядзеньня міжнароднага расьсьледаваньня ў справе крывавых падзеяў у Андыжане. Місія міжнароднага Чырвонага Крыжа ў гэтай краіне спрабуе атрымаць доступ да раненых. Намесьнік кіраўніка місіі Рафаэла Мюлер заявіў нашаму радыё. (Мюлер) “Мы маем доступ да рэгіёну, але ўлады не даюць магчымасьці ўсталяваць прамы кантакт з параненымі ў часе падзеяў у Андыжане. Мы працягваем перамовы. У нас няма дадзеных пра тое, колькі чалавек параненыя. І гэта ня нашая задача зьбіраць такія дадзеныя і праводзіць расьсьледаваньне”. Паводле праваабаронцаў, у часе разгону дэманстрацыі ў Андыжане былі забітыя больш за паўтысячы ня ў чым не вінаватых людзенй.
XS
SM
MD
LG