Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Макс Мірны выйграў у першым коле Ўімблдону


RFE/RL У панядзелак пачаўся самы прэстыжны тэнісны турнір году - Уімблдан. Сёньня беларус Макс Мірны пасьпяхова пачаў выступ у адзіночцы.

Менш чым за паўтары гадзіны беларус Макс Мірны выйграў у немца Райнэра Шутлера ў трох сэтах — 6:3, 6:3, 6:4 — і выйшаў у другі раўнд.

Тым часам беларуска Тацяна Пучэк у першым раўндзе саступіла італьянцы Мары Сантаджэле і выбыла з барацьбы ў адзіночным разрадзе.
XS
SM
MD
LG