Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адтэрміноўвае рэфэрэндум у пытаньні эўра-канстытуцыі


ВАРШАВА: Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі заявіў, што краіна на неакрэсьлены час адтэрміноўвае правядзеньне рэфэрэндуму ў пытаньні эўрапэйскай Канстытуцыі. Паводле яго, рэфэрэндум у кастрычніку быў бы “нерэальным”. Пасьля адмоўнага выніку рэфэрэндумаў ў Францыі і Галяндыі, эўрапэйскія лідэры падоўжылі тэрмін ратыфікацыі Канстытуцыі. Квасьнеўскі лічыць, што палякі ўсё-ж павінны мець магчымасьць выказацца ў рэфэрэндуме наконт эўра-канстытуцыі.
XS
SM
MD
LG