Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку бомбавага замаху загінуў былы лідэр кампартыі Лібану


БЭЙРУТ: Сёньня ў выніку выбуху бомбы загінуў былы лідэр камуністычнай партыі Лібану Джордж Гаві. Гэта ўжо другі з вядомых палітыкаў, які выступаў супраць сырыйскай прысутнасьці ў Лібане і які быў забіты ў выніку замаху. Сёньня прадстаўнік ААН паведаміў, што міжнароднае сьледзтва спрабуе высьвятліць ролю прзыдэнцкай аховы ў часе забойства былога прэм’ера Рафіка Гарыры. Апазацыя абвінавачвае генерала Мустафу Гамдана ў саўдзельніцтве ў замаху. У нядзелю ў Лібане закончыўся апошні этап парлямэнцкіх выбараў. Анты-сырыйская апазыцыя атрымала ў парлямэнце пераважную большасьць галасоў.
XS
SM
MD
LG