Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Брусэлі распачалася міжнародная канфэрэнцыя ў справе Іраку


БРУСЭЛЬ: Больш як 80 міністраў замежных справаў ды іншых прадстаўнікоў дзяржаваў сустрэліся сёньня ў Брусэлі на канфэрэнцыі прысьвечанай Іраку. Кааардынатар зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавер Саляна заявіў, што існуе шырокі кансэнсус адносна салідарнасьці з Іракам і дапамогі гэтай краіне. На канфэрэнцыі прадстаўленыя краіны НАТО, Арабскай Лігі і “вялікай васьмёркі” ды Ірану. У Брусэль прыбылі таксама : генеральны сакратар ААН Кофі Анан і дзярж-сакратарка ЗША Кандаліза Райс. Ірак прыслаў делегацыю ў складзе 30 чалавек на чале з прэм’ерам Ібрагімам Джаафары.
XS
SM
MD
LG