Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Махмуд Абас прыбыў ў Ерузалім на сустрэчу з Арыелям Шаронам


ЕРУЗАЛІМ: Палестынскі лідэр Махмуд Абас прыбыў сёньняў Ерузалім, дзе мае адбыцца ягоная сустрэча з прэм’ерам Ізраілю Шаронам. Картэж Абаса прыбыў ў прыватную рэзыдэнцыю Шарона ва ўсходнім Ерузаліме. Гэта будзе другая сустрэча двух лідэраў ў бягучым годзе. У лютым у часе сустрэчы ў Каіры Абас і Шарон абяцалі заканчэньне супрацьстаяньня і варожасьці. Учора невядомы палестынец застрэліў ў аўтамабілі ізраільцяніна на заходнім беразе Ярдану. Адказнасьць за атаку ўзяла на сябе групоўка Ісламскі Джыхад.
XS
SM
MD
LG