Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт ЗША-Эўразьвяз: у выніковай заяве ўпамінаецца Беларусь


Юры Дракахруст, Прага У сумеснай заяве, прынятай учора па выніках саміту ЗША-Эўразьвяз, згадваецца і Беларусь. Адзначаецца, што бакі “будуць працягваць каардынаваць свае высілкі па прасоўваньні дэмакратыі, вяршэнства закону і павагі правоў чалавека ў Беларусі”.

ЗША і Эўразьвяз у сваёй заяве абяцаюць таксама “салідарнасьць і падтрымку тым, хто прасоўвае дэмакратыю ва ўсім сьвеце, будзь то ва Ўкраіне, Грузіі, Кіргізстане, Лібане, Іраку, Аўганістане, ці ў іншых месцах.

Пашырэньне падсправаздачнай і прадстаўнічай улады, вяршэнства закону і павагі правоў чалавека, як гэта сфармулявана ва Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека – гэта “стратэгічны прыярытэт і маральнай неабходнасьць”, гаворыцца ў заяве.

У саміце бралі ўдзел прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу і вышэйшы прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Хаўер Саляна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG