Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню віцебскага “Маладога фронту” судзяць на падставе газэтнага артыкулу


Браніслава Станкевіч, Віцебск Яніса Чучмана вінавацяць за тое, што ён дзейнічаў ад імя незарэгістраванай арганізацыі, арганізаваўшы 5-га траўня акцыю на знак салідарнасьці з затрыманымі ў часе Чарнобыльскага шляху” менскімі аднадумцамі, разгарнуўшы плякат “Свабоду палітвязьням!”. А падставаю для гэтага абвінавачаньня стаўся артыкул у недзяржаўнай газэце “Віцебскі кур”ер”, дзе пра гэтую акцыю расказвалася.

Сьведкаў-міліцыянтаў, якія маглі б пацьвердзіць факт правапарушэньня, няма, а ўчастковы міліцыянт Аляксандар Каваленка, які 1-га траўня складаў пратакол на Яніса Чучмана, ня бачыў нават згаданага газэтнага матэрыялу, пакуль не атрымаў загад ад свайго непасрэднага начальства.

Цяпер справа Яніса Чучмана разглядаецца ў першамайскім раённым судзе Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG