Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску будзе чарговы пратэст супраць перайменаваньня вуліц (анонс)


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня а 18-й гадзіне прадстаўнікі апазыцыі выйдуць у цэнтар Менску, каб выказаць свой пратэст супраць перайменаваньняў вуліцаў беларускай сталіцы.

Ад 11 траўня штотыдзень людзі выходзяць на менскія вуліцы, а таксама зьбіраюць подпісы з патрабаваньнем адмяніць незаконныя перайменаваньні праспэктаў Скарыны і Машэрава. АМАП заўсёды выціскае людзей з цэнтральных вуліц. За увесь час было два затрыманьні – апазыцыйнага актывіста Валерыя Шчукіна, якога суд потым апраўдаў, і мінака, якога у хуткім часе вызвалілі.
XS
SM
MD
LG