Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Утрыманьне чынавенства каштавала летась 300 мільярдаў


Уладзімер Глод, Менск Утрыманьне чынавенства летась абышлося беларускім падаткаплатнікам амаль на 300 мільярдаў рублёў. Менавіта такую лічбу назваў першы намесьнік міністра фінансаў Беларусі Анатоль Сьверж, які 21 чэрвеня выступаў перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

Для параўнаньня, выдаткі беларускага войска летась склалі 467 мільярдаў, а на утрыманьне праваахоўных органаў і нацыянальную бясьпеку выдаткавалі 760 мільярдаў. Безумоўным лідэрам па атрыманьні дзяржаўных грошай у 2004 годзе стаў аграпрамысловы комплекс. 1,7 трыльёна рублёў перададзены сюды непасрэдна і яшчэ 1 трыльён ускосна: празь зьняцьце падаткаў і адтэрміноўку іх выплаты – прыкладам, за карыстаньне электраэнэргіяй, палівам і г.д.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG