Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: Рада вартавых не знайшла парушэньняў


ТЭГЕРАН. Рада вартавых ісламскай рэвалюцыі заявіла, што не знайшла сьведчаньняў фальсыфікацыі вынікаў праведзенага ў мінулую пятніцу першага туру прэзыдэнцкіх выбараў. Старшыня Рады Ахмад Янаці сказаў сёньня, што праведзены ў чатырох гарадох краіны выбарачны перападлік галасоў выбарнікаў пацьвердзіў ранейшыя вынікі.

Раней сёньня Мустафа Муін – асноўны рэфармісцкі кандыдат на выбарах прэзыдэнта Ірану – заклікаў адкласьці прызначаны на пятніцу, 24 чэрвеня, другі тур галасаваньня. Муін зьвярнуўся з заяваю аб парушэньнях у ходзе першага туру выбараў у найвышэйшы кантрольны орган – Раду вартавых ісламскай рэвалюцыі.

У другі тур галасаваньня выйшлі былы прэзыдэнт Ірану Акбар Хашэмі Рафсанджані й мэр Тэгерану, прадстаўнік кансэрватараў Махмуд Ахмадынэжа́д.
XS
SM
MD
LG