Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ настойвае на расьсьледаваньні падзеяў ва ўзбэцкім Андыжане


ЛЮБЛЯНА. Арганізацыя бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) чарговы раз заклікала правесьці незалежнае міжнароднае расьсьледаваньне травеньскіх падзеяў ва ўзбэцкім горадзе Андыжане. Цяперашні старшыня АБСЭ міністар замежных справаў Славеніі Дзімітры Рупель выступіў з новым заклікам пасьля абнародаваньня справаздачы Бюро АБСЭ ў пытаньнях дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека. Як вынікае з справаздачы, у часе здушэньня пратэстаў у Андыжане 13 траўня ўзбэцкія ўлады неаднаразова ўжывалі сілу супраць няўзброеных цывільных грамадзянаў.

Старшыня Бюро АБСЭ Урдур Гунардацьцір заявіла: “Шмат якія сьведчаньні паказваюць на незаконныя забойствы безабаронных людзей і нават на масавыя пакараньні сьмерцю ў ходзе падзеяў у Андыжане”.
XS
SM
MD
LG