Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Райс працягвае паездку на Блізкім Усходзе


КАІР. Дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс працягвае паездку па краінах Блізкага Ўсходу. У эгіпецкім гарадку Шарм-эш-Шэйх Райс абмеркавала з кіраўніцтвам Эгіпту пэрспэктывы дэмакратычных ператварэньняў у краіне.

Раней дзяржсакратар ЗША пабывала ў Ізраілі й на палестынскіх тэрыторыях. Яна паведаміла, што ўлады Ізраілю й Палестынскай аўтаноміі дамовіліся аб каардынацыі дзеяньняў пры дэмантаваньні габрайскіх паселішчаў і вывадзе ізраільскіх войскаў з паласы Газы.
XS
SM
MD
LG