Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абас абяцае парадак у паласе Газы


ЕРУСАЛІМ. Палестынскі лідэр Махмуд Абас заявіў, што мае намер забясьпечваць парадак у часе вываду ізраільскіх войскаў і паселішчаў з паласы Газы ў сёлетнім жніўні. У інтэрвію ізраільскай тэлевізіі Абас адзначыў, што палестынскія сілы бясьпекі пры ўзаемадзеяньні з Ізраілем прадухілілі апошнім часам дзясяткі нападаў. Абас таксама заявіў пра гатовасьць супрацоўнічаць з Ізраілем пры дэмантаваньні паселішчаў у паласе Газы.

Заўтра кіраўнік Палестынскай аўтаноміі сустракаецца з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыелем Шаронам.
XS
SM
MD
LG