Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біл Клінтан заклікае зачыніць турму ў Гуантанама


ЛЁНДАН. Вайсковая турма ЗША на базе ў Гуантанама мае быць “зачыненая або ачышчаная ад зьняволеных”, – заявіў былы амэрыканскі прэзыдэнт Біл Клінтан.

У інтэрвію газэце “Financial Times” Клінтан падкрэсьліў, што факты неналежнага абыходжаньня зь вязьнямі ставяць пад пагрозу жыцьцё амэрыканскіх салдатаў у Іраку й Аўганістане.

Міністэрства абароны ЗША ўтрымлівае на базе ў Гуантанама звыш 500 чалавек, захопленых у Іраку й Аўганістане.
XS
SM
MD
LG