Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кувэйт: жанчына прысягнула ў парлямэнце


ЭЛЬ-КУВЭЙТ. У Кувэйце сёньня прыведзеная да прысягі Масума аль-Мубарак – першая жанчына-дэпутат парлямэнту. Пасьля цырымоніі Мубарак назвала сёньняшні дзень “днём славы кувэйцкіх жанчын”.

Толькі некалькі тыдняў назад – пасьля саракагадовага змаганьня за свае грамадзянскія свабоды – жанчыны ў Кувэйце здабылі права галасаваць і быць абранымі ў заканадаўчы сход. Масума аль-Мубарак, прызначаная міністрам плянаваньня й адміністрацыйнага разьвіцьця, аўтаматычна – згодна з кувэйцкім заканадаўствам – стала чальцом парлямэнту.
XS
SM
MD
LG